Беларуская Служба

Беларускага барца пазбавілі залатога медаля Еўрагульняў у Мінску

13.11.2019 10:09
Спартсмена абвінавацілі ва ўжыванні забароненага прэпарата - дэгідрахлорметыла-тэстастэрона.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: michaljamro/pixabay.com/CC0 Public Domain

Беларускага барца грэка-рымскага стылю 28-гадовага Кірыла Грышчанку пазбавілі залатога медаля Еўрапейскіх гульняў, якія сёлета прайшлі ў Беларусi. Ён выступаў у катэгорыі да 130 кг.

Як паведамляе „Еўрарадё” са спасылкай на сайт Еўрапейскага алімпійскага камітэта, спартсмена абвінавацілі ва ўжыванні забароненага прэпарата — дэгідрахлорметыла-тэстастэрона.

Пра гэты допінг-скандал стала вядома яшчэ ў верасні. Грышчанка быў вымушаны прапусціць чэмпіянат свету ў Нур-Султане. Тады прадстаўнік трэнерскага штаба заявіў, што адбылася „дыверсія”, спартсмен не мог карыстацца прэпаратам, які „даўно выйшаў з ужывання”.


аз