Увечары 21 жніўня ў Мінску ад мемарыялу ў Курапатах да турмы на Акрэсціна людзі сталі ў 13-кіламетровы «Ланцуг пакаяння».
Удзельнікі далучаліся да ланцуга ў розных раёнах Мінска. Каля Курапатаў яны стаялі паабапал МКАД.
У некаторыя моманты акцыі на дарогах узнікалі заторы. Многія кіроўцы сігналілі ў падтрымку ўдзельнікаў акцыі і запавольвалі хуткасць.
Жывы ланцуг працягваўся ад урочышча Курапаты праз вуліцы Мірашнічэнкі, Кальцова, плошчу Бангалор, Нямігу, метро «Грушаўка» да турмы на завулку Акрэсціна.
Непасрэдна ў Курапатах сабраліся сотні людзей. Яны праспявалі «Магутны Божа».
nn.by/svaboda.org/аз