Трансгендарнага мужчыну Назара Гулевіча, які адбываў у Расіі тэрмін за махлярства, у дзень вызвалення 27 траўня дэпартавалі на радзіму ў Беларусь употай ад яго адваката і жонкі. Пра гэта, як паведамілі «Медузе» у «Расійскай ЛГБТ-сетцы», ён сам распавёў па тэлефоне.
Па словах Гулевіча, яго вывезлі з СІЗА – 1 горада Цверы ў 6:00 раніцы чацвярга ў суправаджэнні канвою, і прыблізна ў 13:00 даставілі да мяжы. Увесь гэты час яму не дазвалялі карыстацца тэлефонам і звязацца з адвакатам, а таксама не выпускалі ў туалет.
Юрыст Аляксандр Белік, які супрацоўнічае з «Расійскай ЛГБТ-сеткай», так пракаментаваў сітуацыю: «МУС лічыць тэму правоў ЛГБТ + таксічнай, таму старалася максімальна схаваць Назара ад вачэй грамадскасці і правяло дэпартацыю таемна. Назар апынуўся ў Беларусі без грошай, на трасе, без пэўнасці з тым, як і куды дабірацца. Пры гэтым яго дэпартацыя суправаджалася пагрозамі ад паліцэйскіх. Усё магло быць арганізавана значна больш чалавечна, але ўлады Расіі баяцца трансгендарных людзей і пазбавіліся ад Назара максімальна хутка».
эж