Прадстаўнікі самаабвешчанай так званай Луганскай Рэспублікі прынялі запрашэнне Лукашэнкі, перадае Белсат News.
Як вынікае з выдання «Данбас сегодня», следчыя ЛНР прыехалі ў Беларусь, каб дапытаць Рамана Пратасевіча. Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі пакуль няма.
27 мая пракуратура самаабвешчанай ЛНР распачала крымінальную справу супраць Рамана Пратасевіча за ўдзел у шэрагах украінскага батальёна «Азоў», які ў ЛНР прызнаны тэрарыстычным. Вінавацяць, між іншым, у расстрэле населеных пунктаў.
Раней камандзір добраахвотніцкага батальёна «Азоў» Андрэй Бялецкі заяўляў, што Раман Пратасевіч не ваяваў на ўсходзе Украіны, заставаўся там у якасці журналіста.
Міністэрства замежных спраў Украіны папярэдзіла, што Украіна адрэагуе, калі да Рамана пусцяць прадстаўнікоў ЛНР.
яс