Беларуская Служба

Крык у абарону Беларусі прагучаў у Еўрапейскім парламенце

09.06.2021 19:00
Барташ Беленя адзначыў, што цішыня вакол Беларусі працягвалася надта доўга – 27 гадоў.
Bartosz Bielenia podczas ceremonii wręczenia nagrody LUX Audience Awards
Bartosz Bielenia podczas ceremonii wręczenia nagrody LUX Audience AwardsForum/POOL/Reuters

Польскі актор Барташ Беленя пракрычаў у знак салідарнасці з Беларуссю. Гэта адбылося падчас уручэння прэміі LUX старшынёй Еўрапейскага парламенту Давідам Сасолі ў сядзібе Еўрапарламенту.

Беленя казаў пра 30 тыс. затрыманых і катаваных у Беларусі, пра палітвязняў, а ўсё, што ён можа зрабіць сёння, – далучыць свой голас да актывісткі Яны Шостак (якая вядома сваімі перформансамі – Яна хвілінамі з усяе сілы крычыць у розных гарадах, каб прыцягнуць увагу да сітуацыі ў Беларусі).

Барташ Беленя адзначыў, што цішыня вакол Беларусі працягвалася надта доўга – 27 гадоў.

iar/нг