Заяву ў суд накіравала рэжымнае МУС, а падставай для звароту стала заключэнне Рэспубліканскай экспертнай камісіі. Двое судовых экспертаў з МУС і Дзяржкамітэту за кароткі час разгледзелі амаль 500 матэрыялаў партала і яго тэлеграмканалаў на праявы экстрэмізму.
Ведамасныя эксперты прыпісваюць tut. by не тое што экстрэмізм, але яшчэ і ролю таемнага каардынатара пратэстаў.
Калі суд прызнае матэрыялы tut.by экстрэмісцкімі, то далей могуць прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці ўсіх, хто працягне чытаць інфармацыю, падрыхтаваную рэдакцыяй рэсурса ці калі-небудзь яе перадрукоўваў ці рэпосціў. А гэта сотні тысяч і нават мільёны чалавек.
За кратамі пад следствам 15 супрацоўнікаў партала tut.by, які да 18 мая быў галоўным інфармацыйным рэсурсам краіны цягам 20 год.
Казімір Шчадковіч, Мінск