Беларуская Служба

Першая расійская авіякампанія стала аблятаць Беларусь з-за санкцый

28.06.2021 18:32
Найбуйнейшы расійскі авіяперавозчык грузаў - прыватная група «Волга-Днепр» - адмовіўся лётаць праз Беларусь.
.
.Foto: Free-Photos/pixabay.com/CC0

Найбуйнейшая расійская авіягрузавая група «Волга-Днепр» больш не лётае праз Беларусь з-за санкцый і патрабаванняў брытанскіх уладаў. Пасажырскія авіякампаніі Расіі па-ранейшаму выконваюць палёты праз Беларусь.

Найбуйнейшы расійскі авіяперавозчык грузаў - прыватная група «Волга-Днепр» (належыць Аляксею Ісайкіну, які займае пасаду яе старшыні) - адмовіўся лётаць праз Беларусь, вынікае з дадзеных FlightRadar24. «Мы сапраўды вырашылі часова не выкарыстоўваць для палётаў сваіх самалётаў паветраную прастору Беларусі», - паведаміў РБК прадстаўнік групы «Волга-Днепр». Ад далейшых каментароў ён адмовіўся.

Гэта адбылося пасля таго, як Еўрасаюз, Вялікабрытанія і ЗША ўвялі санкцыі супраць беларускіх кампаній, уключаючы правайдэра аэранавігацыйных паслуг «Белаэранавігацыя», а таксама пасля забароны ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі Вялікабрытаніі супрацоўнічаць з гэтым правайдэрам. «Волга-Днепр» выконвае прадпісанні брытанскіх авіяўладаў, таму што няўхільна выконвае ўсе міжнародныя правілы, сказала РБК крыніца, блізкая да групы. Галаўная структура групы Volga-Dnepr Logistics B.V. зарэгістраваная ў Нідэрландах.

ав