Беларуская Служба

Беларусь пераўтвараецца ў цэнтр нелегальнай міграцыі

21.07.2021 15:03
Сотнямі памежнікі Літвы ды Польшчы затрымліваюць нелегальных мігрантаў на беларускай мяжы.
Здымак мае ілюстрацыйны характар EPA/STR Dostawca: PAP/EPA

Польскія памежнікі затрымалі 53 нелегальных мігранта з Беларусі. Іх выявілі літаральна ў ста метрах мяжы. 49 чалавек назваліся грамадзянамі Афганістана. Праз некалькі гадзін былі затрыманыя чацвёра грамадзян Ірака. Ні ў каго з мігрантаў не было пры сабе дакументаў.

За мінулыя суткі літоўцы затрымалі 70 нелегалаў. 62 з іх назваліся ці мелі дакументы грамадзян Ірака, паведаміла Дзяржаўнае бюро бяспекі Літвы.

З пачатку года на мяжы затрымалі 2228 мігрантаў, у ліпені 1567. За ўвесь мінулы год на мяжы затрымалі 82 мігранты — у 27 разоў меней, чым сёлета.

Больш за палову затрыманых у 2021 годзе складаюць іракцы.

Учора Лукашэнка заявіў, што рыхтуе прывесці на мяжу ўзброеных ісламскіх баевікоў.

юл