Беларуская Служба

Павялічваецца плынь нелегалаў з Беларусі ў Польшчу

10.08.2021 13:51
З пачатку года Падляскай памежнай вартай быў затрыманы 871 чалавек, які спрабаваў незаконна перасекчы беларуска-польскую мяжу і гэта ў восем разоў больш, чым за ўвесь 2020 год.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneMatthias Wehnert/Shutterstock

Пачасціліся выпадкі нелегальнага перасячэння польскай дзяржаўнай мяжы з боку Беларусі. Толькі ў перыяд з 7 па 9 жніўня памежнікі ў Падляскім ваяводстве затрымалі каля 350 нелегальных імігрантаў.

Гэта ў тры разы больш, чым летась. У апошнія дні імігранты спрабавалі перасякаць мяжу практычна на ўсім адрэзку польска-беларускай мяжы ў Падляскім ваяводстве, кажа прэсавая сакратар Падляскай памежнай варты Катажына Здановіч:

-Затрыманыя замежнікі – гэта, перш за ўсё, грамадзяне Ірака і Афганістана. Самая вялікая група нелегальных імігрантаў у складзе 85 чалавек была затрыманая супрацоўнікамі памежнага аддзялення ў Кузьніцы.

Агулам з пачатку года супрацоўнікамі Падляскай памежнай варты быў затрыманы 871 чалавек, які спрабаваў незаконна перасекчы беларуска-польскую мяжу. Гэта ў восем разоў больш, чым за ўвесь 2020 год. Нагадаем, спачатку жніўня Літва перастала прымаць уцекачоў, павяртаючы іх на тэрыторыю Беларусі.

iar/эж

Наўседа: Мы сталі мэтай дзёрзкай гібрыднай агрэсіі, накіраванай на тое, каб пасеяць у Літве як мага больш хаосу

01.08.2021 13:19
«Наша пасланне тым, хто спрабуе нам нашкодзіць, застаецца ранейшым: мы не здадзімся і не адступім».

Літва: З Ірака ў Мінск прыляцеў пусты самалёт за жадаючымі вярнуцца ў сваю краіну

06.08.2021 14:44
Гэтую інфармацыю літоўскаму боку пацвердзілі некалькі крыніц.

Самалёты з Багдаду ў Мінск будуць лётаць, але толькі для таго, каб вярнуць іракцаў на радзіму

07.08.2021 17:08
З пачатку гэтага года на літоўска-беларускай мяжы затрымалі 4112 мігрантаў, гэта ў 50 разоў больш, чым за ўвесь 2020 год.