Анджаліка Борыс была арыштаваная ў яе родным горадзе Гродна і асуджана на 15 сутак арышту ў сувязі з арганізацыяй кірмашу «Казюкі». Пазней яна і некалькі іншых затрыманых лідараў польскай меншасці былі абвінавачаныя ў распальванні міжнацыянальнай варожасці, за што яе могуць пакараць да 12 гадоў пазбаўлення волі. Гэта звязана з ушанаваннем памяці жаўнераў польскага незалежніцкага падполля.
Ірэна Бярнацкая, прэзідэнт аддзялення Саюза палякаў у Лідзе, правяла ў Жодзіне пад арыштам каля 2 месяцаў. Яна кажа, што цяжка паверыць як цяжкія ўмовы, у якіх знаходзяцца людзі ў ізалятары часовага ўтрымання, дзе да гэтага часу знаходзяцца Анжэліка Борыс і Анджэй Пачобут.
«Я магу ўявіць, што там у гэтыя хвіліны адбываецца. Там жудасна, там даюць брудныя і старыя матрацы. Там жудасна пахне, страшна брудна і шмат вільгаці», – кажа польская актывістка.
Ірэна Бярнацкая была вызвалена ў канцы траўня ў групе з трох польскіх актывістаў, якія потым былі перавезеныя ў Польшчу. Яна падкрэслівае, што трэба зрабіць усё, каб вярнуць свабоду таксама Анжаліцы Борыс і Анджэю Пачобуту.
яс