Беларуская Служба

Вядомы нямецкі бард аддасць прысуджаную яму прэмію імя Авідзія Марыі Калеснікавай

22.09.2021 11:34
Вольф Бірман быў праваабаронцам і крытыкам рэжыму ў ГДР. У лістападзе 1976 года ўлады ва Усходнім Берліне пазбавілі яго грамадзянства.
Марыя Калеснікавакрыніца: відэа штабу В.Бабарыкі

84-гадовы Бірман напісаў, што 5 кастрычніка ў Франкфурце-на-Майне ён прыме ўзнагароду, каб у «самыя сціслыя тэрміны» перадаць яе Калеснікавай. «Як бы высока мы ні шанавалі музыку і змагара за свабоду, гэта наўрад ці зможа вызваліць Марыю. Калі я прысвячу ёй маю песню «Ermutigung» і заспяваю яе, то гэта будзе ежай для яе душы і яе аднадумцаў за кратамі» – напісаў ён.

Вольф Бірман быў праваабаронцам і крытыкам рэжыму ў ГДР. У лістападзе 1976 года ўлады ва Усходнім Берліне пазбавілі яго грамадзянства.

Прэмія імя Авідзія прысуджаецца ПЭН-цэнтрам нямецкамоўных аўтараў за мяжой раз на два гады.

ав/DW

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры