Беларуская Служба

Беларускі палітвязень Аляксей Ліпень уцёк з «хіміі»

19.12.2021 14:17
Аляксей Ліпень – жыхар Мінска, асуджаны на пяць гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/niekverlaan

Яшчэ адзін беларускі палітвязень Аляксей Ліпень уцёк з «хіміі». Цяпер ён знаходзіцца ў бяспечным месцы.

«Аляксей Ліпень паспяхова перайшоў мяжу. Цяпер ён у бяспечным месцы на памежнай заставе ў Літве. На наступным тыдні яго выпусцяць у Вільню», – паведамілі тэлеграм-каналу «Баста!» знаёмыя Аляксея.

Аляксей Ліпень – жыхар Мінска, асуджаны на пяць гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія») за «абразлівыя» каментары пад фота супрацоўнікаў міліцыі ў ТГ-канале «Карнікі Беларусі».

паводле Charter97