25 сакавіка беларускі батальён Кастуся Каліноўскага, які змагаецца супраць расійскіх захопнікаў ва Украіне, перайшоў у падпарадкаванне Узброеных сіл Украіны. Раней ён падпарадкоўваўся камандаванню Нацыянальнай гвардыі Украіны. З гэтай нагоды байцы батальёна прынялі прысягу.
Тэкст прысягі на беларускай мове быў напісаны самімі добраахвотнікамі. «Упэўненыя, у будучыні гэты тэкст стане асновай прысягі для сапраўднай беларускай арміі», – піша тэлеграм-канал батальёна.
вс