Беларуская Служба

У суседніх краінах пільна сачаць за вайсковымі вучэннямі, якія пачаліся ў Беларусі

05.05.2022 14:51
Беларускі бок запэўнівае, што вучэнні не ўяўляюць пагрозы для суседніх краін.
Ілюстрацыйны здымакфота: Fox_Ana/Shutterstock

Неабвешчаныя вайсковыя вучэнні ў Беларусі, якія пачаліся ў сераду, не ўяўляюць прамой пагрозы для Літвы, заявіў міністр нацыянальнай абароны Літвы Арвідас Анушаўскас.

«Мы не ведаем маштабаў вучэнняў, але самі вучэнні не ўяўляюць прамой пагрозы. (...) Яны былі б, калі б на мяжы былі разгорнутыя вайсковыя сілы, калі б яны былі забяспечаныя боепрыпасамі, матэрыяльна-тэхнічнымі падраздзяленнямі, калі б былі створаныя паліўныя базы», – патлумачыў у чацвер міністр Анушаўскас.

Міністэрства абароны Беларусі правярае боегатовасць узброеных сілаў. Беларускі бок запэўнівае, што вучэнні не ўяўляюць пагрозы для суседніх краін.

PAP/нг