Беларуская Служба

За вялікім пажарам у Варшаве стаіць арганізаваная злачынная група, звязаная з расійскімі службамі?

27.05.2024 12:00
«Працэс будзе весціся паводле артыкула 258 Крымінальнага кодэкса, які тычыцца ўдзелу ў арганізаванай злачыннай групе».
      .  44   ,    .
Прадаўцы спаленых крам у цэнтры на вул. Марывільскай 44 атрымаюць часовыя кантэйнеры, у якіх змогуць гандляваць.Фота: PAP/Paweł Supernak

Цягам апошніх тыдняў у Польшчы адбылося выключна шмат выпадкаў узгарання. Такая вялікая колькасць пажараў выклікае падазрэнні, што не абышлося без падпалаў.

За вялікім пажарам у гандлёвым цэнтры на вуліцы Марывільскай у Варшаве стаіць арганізаваная злачынная група, магчыма, нават звязаная з расіянамі. Службы сур'ёзна разглядаюць магчымасць сувязі гэтага інцыдэнту з заказным падпалам, паведамляе свежы нумар выдання Rzeczpospolita.

Газета піша, што следства па гэтай справе раней ішло на ўзроўні акруговай пракуратуры, але цяпер яго будзе весці Мазавецкі аддзел па расследаванні арганізаванай злачыннасці і карупцыі Нацыянальнай пракуратуры ў Варшаве.

Таксама, як стала вядома журналістам выдання, кола падазроных будзе пашырацца. «Працэс будзе весціся паводле артыкула 258 Крымінальнага кодэкса, які тычыцца ўдзелу ў арганізаванай злачыннай групе», – пацвердзіў газеце прэс-сакратар Нацыянальнай пракуратуры пракурор Пшэмыслаў Новак. Кіраўніцтва аддзелу «Арганізаваная злачыннасць» вырашыла перавесці справу на вышэйшы ўзровень.

Выданне адзначае, што следства знаходзіцца пад грыфам «абсалютна сакрэтна», нават вынікі праверкі не паведамляюцца. Паводле інфармацыі крыніц выдання, звесткі, атрыманыя падчас допытаў, праліваюць новае святло на прычыны здарэння.

Следчыя задаюцца пытаннем, чаму адносна новы будынак гандлёвага цэнтра, нягледзячы на спецыяльныя супрацьпажарныя заслоны і аўтаматычную сістэму апавяшчэння пажарных службаў, згарэў так хутка і поўнасцю. Адказ на гэтае пытанне пастараюцца даць эксперты.

нг