Беларуская Служба

Усім гатовым да ўзброенага супраціву ў Беларусі камандаванне Палка Каліноўскага рэкамендуе рыхтавацца індывідуальна

05.09.2022 14:56
Ствараць нават невялікія групы зараз небяспечна, – сказаў намеснік камандзіра палка Вадзім Кабанчук.
Вадзім Кабанчук https://www.youtube.com/watch?v=MHNR72BnEWo&t=462s

У сувязі з тым, што ў Беларусі не спрыяльны зараз час для будавання любых суполак, камандаванне Палка імя Кастуся Каліноўскага адказваючы на пытанні ў чат-боце рэкамендуе ўсім гатовым да ўзброенага супраціву ў краіне, займацца індывідуальна. Ствараць нават невялікія групы зараз небяспечна, – сказаў у штотыднёвым выданні навінаў ПКК намеснік камандзіра палка Вадзім Кабанчук з пазыўным «Ігар».

- Вывучайце літаратуру па ТТХ зброі, па тактыцы, асабліва гарадскіх баёў, займайцеся фізічнай падрыхтоўкай. У каго ёсць магчымасць, можна займацца ў страйкбольных клубах ці ў ЦІР-ах, але рабіце гэта ўсё ў індывідулаьным парадку. У хуткім часе мы аб'явім ініцыятыву аб стварэнні сілавога рэзерва ў Рэспубліцы Беларусь. Сачыце за нашымі каналамі.

Вадзім Кабанчук паведаміў таксама, што кіраўніцтва палка імя Кастуся Каліноўскага прыняло рашэнне пра вылучэнне сваіх палітычных прадстаўнікоў.

яс