Беларускія свабодныя спартсмены з мэтай збору сродкаў на патрэбы Беларускага пaлка «Пагоня« заснавалі адмысловую Грамадскую камісію. Камісія будзе адказваць за празрыстасць збору сродкаў і рэгулярна справаздачыцца. Паседжанні камісіі будуць праходзіць раз на тыдзень. Справаздача камісіі будзе выходзіць напрыканцы кожнага месяца, паведамляе ў Фэйсбуку беларускі Фонд спартыўнай салідарнасці.
У склад камісіі ўвайшлі:
Віталь Гуркоў – шматразовы чэмпіён свету па тайскім боксе і кікбоксінгу, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь;
Андрэй Краўчанка – беларускі лёгкаатлет, чэмпіён Еўропы, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў-2008 у Пекіне, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь;
Канстанцін Якаўлеў – беларускі гандбаліст і актывіст Свабоднага аб'яднання спартоўцаў СОС БЫ;
Сямён Букін – беларускі гімнаст, артыст цырку Дзю Салей, майстар спорту па спартовай гімнастыцы;
Ад палка «Пагоня» у камісію дэлегаваны ваяр-дабраахвотнік з пазыўным «Марс».
Аўтарытэт вядомых спартсменаў павінен дапамагчы павысіць давер беларускага грамадства і беларускай дыяспары да збору сродкаў.
Кожны беларус можа падтрымаць «Пагоню» матэрыяльна. «Пагоня« таксама звяртаецца да прадстаўнікоў бізнесу для абмеркавання супрацы.
facebook.com/bssfbel/aз