Беларуская Служба

За апошнія суткі з Беларусі ў Польшчу нелегальна спрабавалі трапіць 108 мігрантаў

10.10.2022 11:21
Пры спробе нелегальнага перасячэння мяжы затрымана 17 грамадзян Конга і 17 грамадзян Егіпта, а таксама грамадзяне Шры-Ланкі і Кубы.
   -
Польскі памежнік ахоўвае беларуска-польскую мяжу Фота: Straż Graniczna

За мінулыя суткі з Беларусі ў Польшчу нелегальна спрабавалі трапіць 108 чалавек, паведаміла Памежная служба Польшчы. Польскія памежнікі паінфармавалі, што 15 чалавек падыходзілі да памежнага плоту, але потым вярнуліся назад.

Пры спробе нелегальнага перасячэння мяжы затрымана 17 грамадзян Конга і 17 грамадзян Егіпта, а таксама грамадзяне Шры-Ланкі і Кубы.

вс