Беларуская Служба

Палітвязень Аляксандр Казакевіч з'ехаў з Беларусі

10.10.2022 13:01
  ,      ,   .
Палітвязень Аляксандр Казакевіч, асуджаны да двух гадоў «хатняй хіміі», з'ехаў з Беларусі.Фота з адкрытых крыніц.

Палітвязень Аляксандр Казакевіч, асуджаны да двух гадоў «хатняй хіміі», з'ехаў з Беларусі і зараз знаходзіцца ў бяспецы.

Аляксандр — музыка з Маладзечна, які быў двойчы асуджаны за «абразу прадстаўніка ўлады».

19 ліпеня Казакевічу прысудзілі 1,5 года «хатняй хіміі» і вызвалілі ў зале суда. Праз тыдзень яго затрымалі і зноў распачалі крымінальную справу паводле арт. 369 КК — хлопец нібыта абразіў падпалкоўніка міліцыі Віталя Мурзіча ў 2021 годзе. Пазней Аляксандра асудзілі да двух гадоў «хатняй хіміі».

Як стала вядома праваабаронцам, Казакевіч з'ехаў з Беларусі і зараз знаходзіцца ў бяспецы.

вх