Беларуская Служба

За апошнія два гады ў Беларусі спынілі працу каля ста публічных бібліятэк

10.10.2022 14:15
 .
Інфаграфіка Белстата.Фота з адкрытых крыніц.

На працягу 2020-2021 гадоў перасталі працаваць каля сотні беларускіх публічных бібліятэк.

Пра гэта сведчаць дадзеныя Белстата. Як гаворыцца ў статыстычным аглядзе, падрыхтаваным  Нацыянальным статыстычным камітэтам да Дня работнікаў культуры, на канец 2021 года ў Беларусі налічвалася 2,4 тысячы бібліятэк з бібліятэчным фондам 51,1 мільёна асобнікаў. У 2020 годзе, па дадзеных Белстата, публічных бібліятэк было 2509.

Скарачэнне колькасці бібліятэк у Беларусі адбываецца ўвесь час. Так, у 2019 годзе ў краіне налічвалася 2 561 бібліятэка, у 2018 годзе - 2 589, у 2017 годзе - 2 621, а ў 2016 годзе - 2 722. На пачатак 2012 года ў Беларусі дзейнічала 3,7 тысячы публічных бібліятэк, піша ThinkTanks.by.

вх