Беларуская Служба

Беларускі Гаюн: Беларусь зноў адправіла РФ раскансерваваную ваенную тэхніку (Відэа)

01.11.2022 18:01
Тэхніка прыбыла ў Белгарадскую вобласць Расіі 24 кастрычніка.
Беларусь зноў адправіла РФ раскансерваваную ваенную тэхніку https://t.me/Hajun_BY/5698

21 кастрычніка 2022 года з ЖД-станцыі Урэчча ў Беларусі ў бок Луганска адправілася 7-я група гружаных вагонаў-платформ з раскансерваванай ваеннай тэхнікай Узброеных Сіл Беларусі. Пра гэта паведамляе «Беларускі Гаюн».

«У гэты раз 20 адзінак БМП-2 знятых з кансервацыі з 969-й базы рэзерву танкаў адправіліся на чыгуначную станцыю Валаконаўка (Белгарадская вобл., РФ) і далей у напрамку Луганска. Тэхніка прыбыла ў Белгарадскую вобл. 24 кастрычніка», – гаворыцца ў паведамленні.

Паводле інфармацыі маніторынгавай групы, за апошні месяц рэжым Лукашэнкі перадаў РФ: мінімум 94 танкі Т-72А; 36-44 Уралаў; 20 БМП-2.