Беларуская Служба

Затрымалі старшыню незалежнага прафсаюза «Нафтан» Вольгу Брыцікаву

02.11.2022 08:20
Старшыню незалежнага прафсаюза «Нафтан» затрымалі па адміністрацыйным артыкуле. 
 .
Вольга Брыцікава.Фота: "Вестник Нафтана"

Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Вольга Брыцікава ў жніўні 2020 года публічна выказала патрабаванні супрацоўнікаў Нафтана, а ў першыя дні вайны запісала відэазварот, у якім выказалася супраць нападу Расеі на Украіну.

Брыцікаву пяць разоў запар арыштоўвалі на 15 сутак (агулам 75 сутак арышту запар) вясною гэтага года.

вх