Беларуская Служба

Новы міністр замежны спраў Беларусі правёў сваю першую сустрэчу

17.12.2022 18:13
Сяргея Алейніка прызначылі міністрам замежных справаў зусім нядаўна – 13 снежня.
Сяргей Алейнікфота: БелТА

16 снежня новы міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік правёў першую сустрэчу з замежным дыпламатам. Ім прадказальна стаў амбасадар Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў, паведамляе euroradio.

«Падчас сустрэчы абмеркаваны актуальныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва, а таксама кантакты на вышэйшым узроўні і па лініі знешнепалітычных ведамстваў», – паведамляе беларускае МЗС. Верагодна, размова ішла і пра візіт у Мінск Уладзіміра Пуціна, які запланаваны на 19 снежня.

Сяргея Алейніка прызначылі міністрам замежных справаў зусім нядаўна – 13 снежня. У міністэрскім крэсле ён змяніў раптоўна памерлага Уладзіміра Макея.

эж

Павал Усаў: Не мае значэння, хто зойме пасаду Макея

30.11.2022 08:17