Беларуская Служба

Распачалося судзілішча над праваабаронцамі з «Вясны». На лаве падсудных нобелеўскі лаўрэат

05.01.2023 13:16
Суддзя Марына Запаснік адмовіла ў хадайніцтве весці працэс на беларускай мове.
Судзілішча на вясноўцаміКрыніца: Белта

Трое вясноўцаў утрымліваюцца пад вартай з 14 ліпеня 2021 года – ім пагражае ад 7 да 12 гадоў зняволення. Таксама ў рэжыме спецвытворчасці судзяць і Змітра Салаўёва, якому пашчасціла зʼехаць за мяжу, піша «Наша Ніва».

Прыйшла і першая інфармацыя з суда: «вясноўцы» патрабуюць зняць з іх кайданкі і весці працэс па-беларуску. Суд праходзіць у адкрытым рэжыме, піша «Вясна». Усіх прысутных запісалі ў асобны спіс. На суд прыйшлі прадстаўнікі дзяржаўнай прапаганды. Прадстаўнікоў дыпламатычнага корпусу не пусцілі.

Алесь, Уладзь і Валянцін размаўляюць з суддзёй Марынай Запаснік на беларускай мове. На судзе праваабаронцы заявілі хадайніцтвы, сярод якіх – весці судовы працэс на беларускай мове і зняць кайданкі, бо гэта прыніжае іх годнасць.
Суддзя Марына Запаснік адмовіла ў хадайніцтве весці працэс на беларускай мове.

Бяляцкі заявіў таксама хадайніцтва даць перакладчыка з рускай на беларускую. Суд і гэтае хадайніцтва не задаволіў.
Інтарэсы на судзе Змітра Салаўёва прадстаўляе прызначаны следствам адвакат.

эж

Аляксандр Мілінкевіч: Прэзідэнтам Новай Беларусі павінен стаць маральны аўтарытэт, як Алесь Бяляцкі

13.10.2022 09:41
У краіне варта захаваць пасаду прэзідэнта. 

Алесь Бяляцкі: 10 снежня мне хочацца паўтарыць словы папы Яна Паўла ІІ: «Не бойцеся!»

10.12.2022 14:25
Падчас сваёй прамовы ў Осла Наталля Пінчук зачытала зварот А. Бяляцкага. 

Зміцер Салаўёў пра суд над праваабаронцамі: Увесь свет павінен крычаць, што гэта вяртанне 1937 году

05.01.2023 12:53
5 студзеня ў мінскім судзе пачаўся працэс па «справе Вясны», судзяць чатырох праваабаронцаў, у тым ліку лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага.