Пасля вяртання да дому гомельскі валанцёр Ілля Міронаў убачыў, што ягоная кватэра знаходзіцца ў разгромленым выглядзе: мэбля разабраная, кнігі і рэчы раскіданыя ў хаатычным парадку. Маці актывіста Валянціна Міронава пакінула картачку з запіскай, што яе забралі ў РАУС.
Паводле актывіста, гэта ўжо 6-ы ператрус з 2020 года на ягонай кватэры, паведамляе «Вясна».
Нагадаем, на днях Ілля Міронаў выйшаў на волю пасля чарговага арышту.
аз