Паведамленне пра гэта з’явілася ў тэлеграм-канале BYPOL:
Таксама BYPOL паведамляе, што бліжэйшым часам будзе абвешчана пра шэраг новых рашэнняў, зменах і новых напрамках дзейнасці.
«Усе намаганні супрацоўнікаў службы бяспекі BYPOL, пачынаючы з 6 чэрвеня 2023 года, былі накіраваныя на захаванне калектыву прафесіяналаў, для якіх пытанне вызвалення Беларусі стаіць вышэй за асабістыя амбіцыі і інтарэсы».
«Супрацоўнікі арганізацыі прыносяць свае шчырыя прабачэнні грамадзянам нашай краіны за дапушчаныя намі памылкі», – гаворыцца ў паведамленні.
BELPOL не будзе супрацоўнічаць з Аляксандрам Азаравым і Станіславам Лупаносавым.
У каманду вяртаецца Андрэй Астаповіч – адзин з заснавальнікаў ByPOL у 2020 годзе. Былы следчы пакінуў арганізацыю праз унутраныя канфлікты ў лютым 2021 года.
Таксама да «Белпола» мае дачыненне блогер і экс-палітвязень Аляксандр Кабанаў.
«У выніку сходу ўсіх супрацоўнікаў арганізацыі былі зацверджаныя:
— новая назва і новы лагатып арганізацыі — BELPOL;
— напрамкі дзейнасці і агульная стратэгія арганізацыі;
— праект статута арганізацыі;
— удасканалены сістэмы адміністрацыйнай бяспекі;
— новыя падыходы ў рабоце з медыя;
— парадак фінансавай справаздачнасці.
Што тычыцца выключаных з Аб'яднання сілавікоў Беларусі А. Азарава і С. Лупаносава, паведамляем, што мы спыняем любое супрацоўніцтва з названымі асобамі і Фондам BYPOL».
ВХ