Як стала вядома родным, у Рэспубліканскім цэнтры псіхічнага здароўя «Навінкі» палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк адмовілася ад экспертызы — яна не размаўляла з лекарамі, адмовілася прымаць любыя лекі, а таксама адмовілася здаваць любыя віды аналізаў.
У выніку Паліну тэрмінова, спецэтапам, адправілі на «Валадарку» і літаральна праз пару начных гадзін з СІЗА-1 яе адправілі назад у калонію № 24 у Зарэччы.
Там над ёю «вісіць» новая крымінальная справа па тым жа арт. 411 КК — «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі».
Паводле мужа Паліны Андрэя Шарэнды, са справай спяшаюцца, бо 6 жніўня сканчваецца тэрмін зняволення Паліны.
яс/Вясна