Яўген Прыгожын, а таксама камандзір т.з. ПВК «Вагнер» Дзмітрый Уткін звярнуліся да сваіх байцоў у палявым лагеры «Вагнера» каля пасёлка Цэль Магілёўскай вобласці, на відэа бачныя штабныя палаткі, піша «Наша Ніва».
Прыгожын павітаў наёмнікаў «на беларускай зямлі» і паабяцаў зрабіць беларускую армію «другой у свеце». Акрамя таго, ён сказаў, што яму сорамна за тое, што адбываецца на расійска-ўкраінскім фронце цяпер і сказаў, што яны вернуцца на фронт, «калі будуць упэўненыя, што не пасаромяць свайго імені».
Ëн таксама сказаў, што нібыта дзяўчаты ў навакольных вёсках «с вожделеніем» глядзяць на вагнераўцаў і заклікаў «не пакрыўдзіць беларускіх дзяўчат».
Па словах Прыгожына, «Вагнер» будзе навучаць беларускую армію, а таксама ў найбліжэйшы час вернецца ў Афрыку.
Усё гэта адбывалася позна ўвечары, таму на відэа відаць толькі сілуэты выступоўцаў і абрысы дрэў і палатак.
Нагадаем, паводле супольнасці «Беларускі гаюн», пад Асіповічамі размешчаны каля 2000 расійскіх ваенных злачынцаў з т.з. ПВК «Вагнера».
эж