Беларуская Служба

Паўла Латушку пагражаюць забіць за дзейнасць супраць вывазу ў Беларусь украінскіх дзяцей

20.07.2023 10:22
«Яны разумеюць, што толькі спыніўшы нашу дзейнасць, можна паспрабаваць спыніць гэты працэс, скіраваны на тое, каб прыцягнуць да адказнасці самога Лукашэнку». 
K
Kіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушкаскрыншот/www.belarus-nau.org

Паўлу Латушку паступіла пагроза забойствам за тое, што ён займаецца зборам доказаў злачыннага вывазу дзяцей з часова акупаваных тэрыторыяў Украіны ў Беларусь. Аб гэтым ён заявіў у эфіры «Белсату».

19 ліпеня прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінету па пытаннях транзіту ўлады, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка адказваючы на пытанне вядоўцы «Белсату» Вітаўта Сіўчыка пацвердзіў, што яму паступіла чарговая пагроза фізічнага знішчэння:

«Яны разумеюць, што мы не будзем спыняць нашу дзейнасць. Яны разумеюць, што толькі спыніўшы нашу дзейнасць, можна паспрабаваць спыніць гэты працэс, скіраваны на тое, каб прыцягнуць да адказнасці самога Лукашэнку. Яны дасылаюць пагрозы. Іх было ўжо больш за дзесяць. Апошняя прыйшла ўчора вечарам – пагроза забойства ў адносінах да мяне. Але дэматываваць мяне не магчыма. З іншага боку, мы разумеем, што фактычна вельмі моцна ўдарылі ў рэжым і стварылі велізарную пагрозу», – расказаў Латушка.

Таксама кіраўнік НАУ паведаміў пра звесткі, якія сведчаць аб тым, што частка ўкраінскіх дзяцей, вывезеных з часова акупаваных тэрыторыяў Украіны ў Беларусь, не вярнулася дамоў, дзеці былі перамешчаныя на тэрыторыю Расіі для сталага пражывання. Паводле адзнакі Латушкі, гэта «ужо зусім іншы характар вайсковага злачынства, якое падпадае пад пераслед паводле Рымскага статуту Міжнародным крымінальным судом». Палітык паведаміў, што гэтыя дадатковыя выяўленыя факты злачынных дзеянняў будуць таксама прааналізаваны і ім будзе дадзены адпаведны ход.

ав/Белсат

Больш за 2 000 украінскіх дзяцей былі прымусова дэпартаваныя ў Беларусь

01.06.2023 10:45
Вядома пра чатыры месцы пражывання ўкраінскіх дзяцей – тры ў Мінскай вобласці і адно – у Гомельскай вобласці.

У Суд у Гаазе перададзены доказы ваенных злачынстваў Лукашэнкі

28.06.2023 12:30
Гэта доказы ўдзелу згаданых асобаў у незаконным перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей у Беларусь.