Беларуская Служба

Літва ўручыла Беларусі ноту пратэсту ў сувязі з інцыдэнтам на мяжы

26.08.2023 10:06
Некалькі дзён таму невядомыя зайшлі з Беларусі ў Літву і зрэзалі на мяжы слупы з камерамі відэаназіання.  
    -
Пункт пропуску «Прывалка» на беларуска-літоўскай мяжы gpk.gov.by

Міністэрства замежных спраў Літвы паведаміла, што ў пятніцу часова выконваючаму абавязкі пасла Беларусі была ўручаная нота пратэсту ў сувязі з парушэннем дзяржаўнай мяжы і знішчэннем інфраструктуры на мяжы. Два чалавекі 22 жніўня незаконна зайшлі на тэрыторыю Літвы і зрэзалі слупы, на якіх знаходзіліся відэакамеры. Пасля гэтага парушальнікі вярнуліся на тэрыторыю Беларусі, паведамляе Delfi.

Інцыдэнт адбыўся недалёка ад вёскі Мустэйкіс у Варэнскім раёне.

МЗС запатрабавала ад Беларусі як мага хутчэй прадставіць тлумачэнні ў сувязі з гэтым інцыдэнтам і прыняць усе меры, каб у будучыні падобныя выпадкі не паўтараліся.

вс

здымак ілюстрацыйны