Беларуская Служба

У Беларусь з Расіі прыбылі вайскоўцы з ракетнымі комплексамі «Іскандэр-М»

31.08.2023 07:49
Чыгуначны састаў з не менш за дзесяццю адзінкамі ракетных комплексаў «Іскандэр-М» прыбыў з Расіі на станцыю Асіповічы ў Магілёўскай вобласці на ўсходзе Беларусі.
  -.
Ракетныя комплексы «Іскандэр-М».Фота: Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь

«Эшалон з не менш чым дзесяццю адзінкамі «Іскандэр-М» прыбыў на чыгуначную станцыю Асіповічы Магілёўскай вобласці з Капусціна Яра Астраханскай вобласці Расіі», – паведамляе, паведамляе незалежны Тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн».

У цытуемым афіцыйным камюніке паведамлялася, што комплексы «Іскандэр-М» ужо пастаўленыя на ўзбраенне беларускай арміі і «гэты эшалон не апошні, які прыбыў у Беларусь». Вайсковец на відэа таксама сказаў, што камплекты прызначаныя для перавозкі «спецыяльнай боегалоўкі».

У арміях краін былога Варшаўскага дагавора для апісання ядзернай зброі выкарыстоўваўся тэрмін «спецыяльная зброя».



Партал «Украінская праўда» нагадвае, што ў чэрвені 2022 года Уладзімір Пуцін абвясціў аб перадачы Беларусі пускавых установак «Іскандэр», якія могуць выкарыстоўвацца для балістычных або манеўраных ракет. Таксама расійскі дыктатар заявіў, што яны могуць мець ядзерную зброю. У сваю чаргу ў красавіку 2023 года міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу заявіў, што ў Беларусі ўжо ёсць баявыя самалёты і «Іскандэры-М», здольныя выкарыстоўваць тактычную ядзерную зброю.

«Беларускі Гаюн» таксама адзначае са спасылкай на крыніцы ў Беларускай чыгунцы, што з сярэдзіны траўня пустыя цягнікі з беларускіх вакзалаў адпраўляліся ў Капусцін Яр (Капусцін Яр – ракетны палігон у паўночна-ўсходняй частцы Астраханскай вобласці Расіі. – Рэд.).

PAP / вх