Беларуская Служба

Кампанія Stadler Rail расказала, чаму не сыходзіць з Беларусі

01.09.2023 14:55
Stadler Rail адкрые свой завод у Беларусі, «як толькі будуць знятыя санкцыі». Пра гэта гаворыцца ў паўгадавой справаздачы буйнога швейцарскага вытворцы чыгуначнага рухомага саставу.
  Stadler,  FLIRT.
Цягнік канцэрну Stadler, мадэль FLIRT.Фота: wikimedia.org

У справаздачы ўказваецца, што «вайна Расіі супраць Украіны і звязаныя з ёй санкцыі супраць Беларусі працягваюць уплываць на Stadler і завод у Фаніпалі».

Але, «улічваючы вельмі добрую сітуацыю з заказамі, высокую загрузку вытворчых магутнасцяў іншых прадпрыемстваў групы, а таксама высокі ўзровень кваліфікацыі і якасці, прапанаваныя заводам у Фаніпалі з пункту гледжання дабаўленай вартасці», Stadler утрымлівае завод у Беларусі.

Ён будзе зноў адкрыты, гаворыцца ў справаздачнасці, «як толькі будуць зняты санкцыі».

Цяпер жа завод працягвае прадастаўляць паслугі па вытворчасці кузаваў аўтамабіляў і камплектуючых, а таксама ў галіне машынабудавання ў строгай адпаведнасці з усімі санкцыямі.

Адзначана, што падчас падрыхтоўкі паўгадавой справаздачы за 2023 год кіраўніцтва Stadler падрыхтавала бізнес-план для завода ў Фаніпалі. Потым на аснове гэтага плана быў праведзены тэст на абясцэненне. Гэта паказвае, што цяперашнія актывы пакрываюцца будучымі грашовымі паступленнямі, нягледзячы на бягучыя абмежаванні і часовае скарачэнне вытворчых магутнасцяў.

belmarket.by / вх


Швейцарскі вытворца цягнікоў «Штадлер» сыходзіць з беларускага рынку – міністр транспарту Літвы

22.06.2023 17:48