Беларуская Служба

Мінюст пазбавіў ліцэнзіі пяцярых адвакатаў

01.09.2023 17:06
Ілюстрацыя Фота: ilikeyellow/shutterstock

Кваліфікацыйная камісія Міністэрства юстыцыі пазбавіла ліцэнзіі пяцярых адвакатаў, гаворыцца на сайце ведамства.

Камісія адбылася 31 жніўня. Па яе выніках ліцэнзій пазбавілі Яўгена Ляўковіча і Алену Халупку «за здзяйсненне правін, не сумяшчальных са званнем адваката». Сяргея Мядзведзева, Ларысу Суслікаву і Міхаіла Тарасюка ліцэнзій пазбавілі «з прычыны недастатковай кваліфікацыі».

У чэрвені Мінюст пазбавіў ліцэнзіі адваката, які абараняў журналіста Анджэя Пачобута.

З кастрычніка 2020 года Мінюст пад рознымі падставамі пазбаўляе ліцэнзій адвакатаў, многія з якіх прадстаўляюць інтарэсы арыштаваных палітыкаў, журналістаў, удзельнікаў пратэстаў. Некаторыя з адвакатаў з'ехалі з краіны. Мінюст сцвярджае, што гэта звязана з недастатковай кваліфікацыяй абаронцаў, а самі адвакаты гавораць аб палітычным пераследзе.

вх