Беларуская Служба

У Брагінскім раёне адразу восем жыхароў асудзілі за «распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў»

03.09.2023 10:11
Яшчэ двое трапілі пад адміністрацыйны пераслед за няспраўную тэхніку, патрэбную вайскоўцам.
Ілюстрацыйнае фотаObraz Arek Socha z Pixabay/CC0

Трое жыхароў раёна расказалі «Нашай Ніве», што ў другой палове жніўня ў Брагіне і гарадскім пасёлку Камарын былі затрыманыя з дзясятак чалавек. Некаторыя з іх працуюць у лясной гаспадарцы. Сярод схопленых былі таксама пенсіянеры.

1 верасня ў раскладзе Брагінскага суда было пазначана ажно 8 адміністрацыйных спраў за «распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, унесенай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» (2 частка артыкула 19.11 КаАП).

«Экстрэмісцкімі матэрыяламі» лукашысты прызнаюць усё, што нечым не адпавядае афіцыйнай ідэалагічнай лініі: незалежныя СМІ, тэлеграм-каналы, ютуб-каналы, старонкі ў сацсетках, кнігі і г. д.

Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», усіх абвінавачаных аштрафавалі на 1100 рублёў (30 базавых велічынь).

 Крыніца: «Наша Ніва»