Замену паказальнікаў у метро ў верасні анансаваў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў.
«Цяпер праводзім гэтую працу на прыпыначных пунктах. Адначасова яе не зрабіць з-за вялікага аб'ёму. Пытанне адпрацоўваем сістэмна. У адпаведнасці з дзейным заканадаўствам мы яго ўрэгулюем», – казаў ён у інтэрвʼю «Мінск-Навіны». Цяпер зʼявілася пацвярджэнне таго, што гэты працэс сапраўды ідзе.
Усяго ў мінскім метро больш за 3,5 тысячы паказальнікаў. Усе работы плануюць завяршыць да канца года.
У красавіку гэтага года ў Беларусі было адменена патрабаванне транслітараваць геаграфічныя назвы толькі з беларускай мовы, выкарыстоўваючы традыцыйную беларускую лацінку. Гэтага дабіваліся прарасійскія актывісты і блогеры, якім лукашысты пайшлі насустрач.
nashaniva.com/эж