Беларуская Служба

Палітзняволеную Ларысу Шчыракову перавялі ў гомельскую калонію

01.10.2023 09:42
Як стала вядома «Гомельскай Вясне», журналістка і краязнаўца ўжо пачала адбываць тэрмін у жаночай калоніі № 4.
  .
Журналістка Ларыса Шчыракова. Ілюстрацыйнае фотаFoto: ПЦ «Вясна»

Нагадаем, 31 жніўня Ларысе Шчыпаковай прызначылі 3,5 года пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яе абвінавацілі паводле арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь), ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці і тое ж дзеянне, якое ажыццяўляецца паўторна). 

Палітзняволеная не падавала апеляцыйную скаргу ў Вярхоўны суд на прысуд.

Падтрымаць журналістку: ПК № 4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Ларыса Фёдараўна Шчыракова

Крыніца: ПЦ «Вясна»