За 7 кастрычніка 93 чалавекі спрабавалі нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу, Літву і Латвію. Некаторыя кідалі камяні ў памежнікаў.
Праз беларуска-польскую мяжу за мінулыя суткі спрабавалі прарвацца 45 замежнікаў, у тым ліку грамадзяне Емена, Саудаўскай Аравіі і Егіпта. «Патрулі ў мясцовасці Дубічы-Царкоўныя былі закіданыя камянямі пасля таго, як групе людзей не далі прабрацца праз мяжу», – паведаміла польская пагранслужба.
За тыя ж суткі ў Латвію з Беларусі спрабавалі трапіць 43 мігранты, у Літву – пяцёра.
Хартыя'97
нг