Беларуская Служба

У Беларусі працягваюцца палітычныя арышты

21.10.2023 09:26
Людзей хапаюць за каментары ў адрас Лукашэнкі, стварэнні лакальных чатаў, удзел ў акцыях пратэсту 2020-га года.
Ілюстрацыйнае фотаhttps://t.me/viasna96

Праваабаронцы паведамляюць пра ўсё новыя і новыя выпадкі палітычнага пераследу ў Беларусі. Так у Магілёве лукашэнкаўскія сілавікі распачалі крымінальную справу за абразу ўзурпатара супраць двух братоў.

Паводле дадзеных следства, у жніўні 2022 года 50-гадовы жыхар Магілёўскага раёна размясціў «гнеўны абразлівы каментар» на адрас Лукашэнкі. Паведамляецца, што на наступны дзень гэты каментар «падтрымаў» яго старэйшы брат. Завязалася перапіска, падчас якой мужчыны выказвалі «грубыя і рэзкія выказванні» на адрас Лукашэнкі.

Цяпер братам прад'яўлены абвінавачанні па ч.1 арт.368 КК (абраза Лукашэнкі). З санкцыі пракурора да іх прыменена мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту. Фігуранты раней судзімыя не былі. Як паведамляе @nashaniva, імаверна, адзін з братоў — 50-гадовы Юрый Лапуцін.

 У Мінску ГУБАЗіК затрымаў стваральніка чата «Лошыца 46». На «пакаяльным відэа» затрыманы кажа, што публікаваў у чаце «матэрыялы экстрэмісцкага характару». Пасля прызнання чата «экстрэмісцкім», ён нібыта перадаў правы адміністратара іншаму чалавеку, але ўсё роўна быў затрыманы.

Таксама ў стадіцы за ўдзел у пратэстах затрымалі кіраўніцтва мінскай танцавальнай студыі. Праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі аб затрыманні заснавальніцы мінскай танцавальнай студыі «Квартал» Юліі Шостак і дырэктара Аляксандра Душэўскага. Іх абвінавачваюць у тым, што ў 2020-м у іх зале збіраліся ўдзельнікі пратэстаў і малявалі там плакаты, з якімі пасля ішлі на маршы, піша «Наша Ніва».

Наша Ніва/ПЦ «Вясна»

юл