Беларуская Служба

У Генпракуратуры падлічылі колькасць «экстрэмісцкіх злачынстваў» у Беларусі з 2020 году

08.11.2023 17:02
Паводле стану на 8 лістапада ў Беларусі праваабарончая супольнасць прызнала палітвязнямі 1 тыс. 460 чалавек.
ТурмаShutterstock/Fanni_2021

Пасля пратэстаў 2020 года ў Беларусі было зарэгістравана больш за 16 тыс. злачынстваў «экстрэмісцкага характару», заявіў генпракурор Андрэй Швед, выступаючы на 21-м пасяджэньні генпракурораў дзяржаў-членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

Паводле Шведа, больш за 70% «экстрэмісцкіх» злачынстваў здзейснілі з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій, таму ў Беларусі паводле рашэнняў пракурораў блакуюць інтэрнэт-рэсурсы.

На думку генпракурора, «прытрымліванне прынцыпу непазбежнасці пакарання адыграла важную прафілактычную ролю ў навядзенні парадку» і цяпер грамадска-палітычная сітуацыя ў Беларусі стабілізавалася, а колькасць «экстрэмісцкіх» злачынстваў значна зменшылася і працягвае змяншацца.

Паводле стану на 8 лістапада ў Беларусі праваабарончая супольнасць прызнала палітвязнямі 1 тыс. 460 чалавек. Паводле іншых падлікаў, колькасць палітвязняў можа быць нават большай. Агулам, паводле праваабаронцаў, колькасць чалавек, прызнаных палітвязнямі з мая 2020 года, склала каля 2 тыс. 800 чалавек, паведамляе Радыё «Свабода».

вс