Беларуская Служба

Айцішніку, затрыманаму пасля нападу на самалёт у Мачулішчах, вынеслі прысуд, але ён невядомы

09.11.2023 16:32
Мужчыну абвінавачвалі ў здрадзе дзяржаве і садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці. Заўтра павінна быць разгледжаная ягоная апеляцыя.
Дзмітры Маставыreform.by/скрыншот відэа АНТ

10 лістапада Вярхоўны суд разгледзіць апеляцыю на прысуд Дзмітрыю Маставому, айцішніку, затрыманаму пасля нападу на расійскі самалёт А-50 у Мачулішчах. Паседжанне будзе праходзіць у закрытым рэжыме. Маставога абвінавачвалі ў здрадзе дзяржаве і садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці.

Па гэтых артыкулах яму пагражала да 15 гадоў пазбаўлення волі. Справу разглядаў Брэсцкі абласны суд. Калі адбыўся суд і які быў вынесены прысуд – невядома, паведамляе reform.by.

На дзяржТВ заявілі, што Маставы арганізаваў анлайн-трансляцыю з аэрадрома, які знаходзіўся недалёка ад яго дома. Сцвярджалася, што ён падключыў ноўтбук і вёў трансляцыю праз скайп для «Беларускага Гаюна». Затрымалі яго, калі ён нібыта забіраў камеру са схованкі.

«Беларускі Гаюн» заяўляў, што Маставы не вёў для іх трансляцыю.

аз