Беларуская Служба

У Беларусі могуць дазволіць рэкламу алкаголю на ТБ

10.11.2023 08:44
Прадугледжваецца, праўда, абмежаванне па часе – гэтыя ролікі будуць трансляваць у эфіры позна ўвечары і ноччу – з 21 да 7 гадзін.
ІлюстрацыяФота: Shutterstock/Tomislav Pinter

У Беларусі могуць дазволіць рэкламу алкаголю на тэлебачанні і радыё. Гэта прадугледжваецца праектам змяненняў у закон «Аб рэкламе».

Прадугледжваецца, праўда, абмежаванне па часе – гэтыя ролікі будуць трансляваць у эфіры позна ўвечары і ноччу – з 21 да 7 гадзін, – піша reform.by.

Змены ў закон «Аб рэкламе» таксама прадугледжваюць абмежаванні для рэкламы безалкагольнага піва і безалкагольных піўных напояў. Такую рэкламу хочуць забараніць ва ўстановах адукацыі, арганізацыях аховы здароўя, культуры, фізічнай культуры і спорту, у СМІ, якія не маюць узроставага цэнзу 18+ альбо спецыялізуюцца на пытаннях экалогіі, адукацыі, аховы здароўя.

Таксама ў рэкламе піва нельга будзе выкарыстоўваць вобразы людзей або жывёл, акрамя тых, што былі зарэгістраваныя як таварны знак гэтага напою.

Акрамя таго, у рэкламе безалкагольных піва і піўных напояў забароняць згадваць тое, што яны безалкагольныя. Прадугледжваецца і шэраг іншых абмежаванняў.

эж