Беларуская Служба

ГУБАЗіК правёў хапун у Баранавічах

11.11.2023 10:21
Лукашэнкаўскія карнікі пагражаюць чысткамі ў іншых рэгіёнах.
Ілюстрацыйнае фотаbelasat.eu

Праўладныя тэлеграм-каналы пацвердзілі інфармацыю пра масавыя затрыманні ў Баранавічах. Учора з'явілася інфармацыя пра затрыманне як мінімум 10 жыхароў гэтага горада, сярод якіх быў праваабаронца Аляксандр Вайцешык.

ГУБАЗіК назваў гэтыя затрыманні «адпрацоўкай рэгіёна» і папярэдзіў аб аналагічных дзеяннях у іншых раёнах Беларусі. Адзначаецца, што сярод затрыманых і тыя, хто нядаўна вярнуўся ў Беларусь з-за мяжы.

Крыніца: ПЦ «Вясна»