Беларуская Служба

Гатовыя пашпарты беларусаў, якія жывуць за мяжой, будуць захоўвацца ў пасольствах толькі год

12.11.2023 12:03
7 верасня набыў моц указ Аляксандра Лукашэнкі, які рэзка абмежаваў правы і магчымасці беларусаў, што жывуць за межамі радзімы.
Беларускі пашпартфота: Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net/нг

Аформленыя, але не ўручаныя пашпарты для беларусаў, якія жывуць за мяжой, будуць захоўвацца ў пасольствах і консульствах на працягу аднаго года з даты выдачы. Потым іх адправяць на захоўванне ў падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі МУС па месцы рэгістрацыі.

Пра гэта гаворыцца ў сумеснай пастанове МУС і МЗС Беларусі, якая ўводзіць тэрмін захоўвання не ўручаных пашпартоў і адмяняе інструкцыю аб абмене гэтых дакументаў для беларусаў за мяжой. Пастанова афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Нагадаем, з 7 верасня набыў моц указ Аляксандра Лукашэнкі, які рэзка абмежаваў правы і магчымасці беларусаў, што жывуць за межамі радзімы. Так, беларускія пасольствы і консульствы перасталі выдаваць і абменьваць пашпарты – цяпер іх можна атрымаць толькі ў Беларусі паводле месца рэгістрацыі. Гэта таксама датычыць выдачы апастылю і шэрагу іншых дакументаў. А даверанасці беларусаў, складзеныя за мяжой, страцілі сваю моц, у выніку чаго зараз немагчыма прадаваць кватэры, дамы і машыны, паведамляе «Белсат».

вс