Беларуская Служба

Працягваюцца затрыманні ў райцэнтрах Гродзенскай вобласці

12.11.2023 17:04
Меркаваная прычына арыштаў – распаўсюджванне «экстрэмісцкіх» матэрыялаў.
Лідскі завод электравырабаўфота з адкрытых крыніц

На Лідскім заводзе электравырабаў адбыліся затрыманні. Меркаваная прычына арыштаў – распаўсюджванне «экстрэмісцкіх» матэрыялаў, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Гэта чарговыя затрыманні грамадзян у райцэнтрах Гродзенскай вобласці. Нядаўна затрыманні прайшлі ў Ваўкавыску, Шчучыне, Гродне, Навагрудку, Карэлічах і гарадскім пасёлку Мір.

вс