Беларуская Служба

Сілавікі заявілі аб затрыманні «тэрарыста» ў Віцебску

14.11.2023 13:12
Так яны назвалі мужчыну, які хацеў ваяваць на баку Украіны.
.    .
Турма. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:ErikaWittlieb/CC0 Public Domain/pixabay.com

Віцебскія сілавікі зрабілі справаздачу аб затрыманні «тэрарыста». Так яны назвалі хлопца, якога, мяркуючы па ўсім, збіраюцца абвінаваціць у тым, што ён хацеў ваяваць на баку Украіны.

«Напярэдадні сілавікамі быў затрыманы мясцовы жыхар, які знаходзячыся ў Еўропе прайшоў падрыхтоўку з мэтай удзелу ў баявых дзеяннях на баку Украіны ў шэрагах тэрарыстычных і экстрэмісцкіх фарміраванняў», – гаворыцца ў паведамленні сілавікоў.

Яны таксама заявілі, што мужчына раней трапляў у іх поле зроку, «як прыхільнік ультраправых поглядаў, аднак, ніякіх высноў для сябе не зрабіў».

Па якім артыкуле яго абвінавачваюць, не пазначана, але паведамілі, што мужчыну пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.

ав/zerkalo.io