Беларуская Служба

Экс-палітзняволенай працягнулі прэвентыўны нагляд на два гады

14.11.2023 17:02
На час суда яе змясцілі ў ізалятар.
Ілюстрацыйны здымакsucco/pixabay.com/CC0

Былую палітзняволеную з Паставаў Ірыну Паляніну 8 лістапада выклікалі па позве ў мясцовы РАУС, пасля чаго на волю яна так і не выйшла. 13 лістапада ў судзе Пастаўскага раёна суддзя Наталля Жукава разглядзела справу былой палітзняволенай аб падаўжэнні прэвентыўнага нагляду.

Вынікам стала працягненне яго на два гады. Жанчыну ўвесь гэты час утрымлівалі ў ізалятары часовага ўтрымання.

Ірына – жыхарка Паставаў, якую асудзілі да двух гадоў калоніі. Тэрмін Паляніна адбывала ў жаночай калоніі № 24 і ў мінулым лістападзе выйшла на волю.

ав/Вясна