Беларуская Служба

Працягваецца збор сродкаў на зімовую экіпіроўку беларускай асобнай дэсантна-штурмавой роты

14.11.2023 18:00
Другая партыя экіпіроўкі ўжо перададзеная на фронт.
.
..

Працягваецца збор сродкаў на зімовую экіпіроўку беларускай асобнай дэсантна-штурмавой роты, якую курыруе прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерый Сахашчык. Другая партыя экіпіроўкі ўжо перададзеная на фронт.

Намесніца прадстаўніка па абароне і нацыянальнай бяспецы Кабінета Лізавета Кохман заклікала беларусаў далучыцца да збору сродкаў:

«Дарагія беларусы! Няспынна ідзе вайна, нават у гэтую самую хвіліну. Кожны з нас з’яўляецца ваяром на сваім фронце. Я заклікаю вас да падтрымкі адзін аднаго. Сёння ў такой падтрымцы маюць патрэбу ваяры 1-й АДШР. Перадаць сваю цеплыню байцам вы можаце, ахвяраваўшы сродкі на зімовую вопратку», – напісала Кохман.

Сабрана каля 3 тысяч долараў, а сіламі Дэпартамента нацыянальнай бяспекі была прыцягнутая дапамога памерам 5 тысяч долараў. Каб экіпіраваць усіх ваяроў, засталося сабраць 4 тысячы долараў.

ав/АПК