Беларуская Служба

Беларускае войска прыняло на ўзбраенне «Паланэз-М»

15.11.2023 11:49
Мінабароны назвала прыняцце новых узораў узбраенне «элементам стрымлівання».
-.
"Паланэз-М".Фота: БелТА

Рэактыўная артылерыйская брыгада Узброеных сіл прыняла на ўзбраенні комплекс рэактыўнай сістэмы залпавага агню (РСЗА) «Паланэз-М». Гэта ўдасканаленая версія комплексу РСЗА «Паланэз», які ўжо раней стаяў на ўзбраенні беларускай арміі.

«Асноўныя тактыка-тэхнічныя характарыстыкі РСЗА «Паланэз-М» палепшаныя ў параўнанні з папярэднікам і дазваляюць адначасова нанесці з найвышэйшай дакладнасцю ўдар па васьмі цэлях на далёкасці да 300 км. Гэта могуць быць камандныя пункты, арсеналы з боепрыпасамі, назапашванне тэхнікі і засяроджванне жывой сілы», – заяўляе Мінабароны Беларусі.

Мінабароны назвала прыняцце новых узораў узбраення «элементам стрымлівання».

Хартыя'97

нг