Суд у Жыткавічах на поўдні Беларусі прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» творы пісьменніка XIX стагоддзя, удзельніка паўстання супраць Расійскай імперыі Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Гэта ўжо другі прысуд паводле нібыта «экстрэмісцкай дзейнасці» заснавальніка сучаснай беларускай драматургіі і літаратуры. Пасля паразы паўстання ён трапіў у расійскае зняволенне, ягоныя творы ўлады забаранялі і знішчалі.
Прычынай як былых, так і сучасных рэпрэсій супраць літаратурнай творчасці Дуніна-Марцінкевіча з'яўляецца яе антырасійскі змест. Цяпер валоданне яго кнігамі і чытанне твораў можа выклікаць абвінавачанні ў «экстрэмізме» і прывесці чытачоў да турэмнага зняволення. Гэта тычыцца таксама кніг, выдадзеных 15 гадоў таму ў дзяржаўным выдавецтве.
IAR/нг