Міністэрства замежных спраў Беларусі паведаміла, што яно ў кантакце з калегамі з Ізраілю і Егіпта, а таксама пры садзейнічанні Расіі і Катара правяло працу па арганізацыі выхаду беларускіх грамадзян і членаў іх сем'яў з сектару Газа.
Паводле МЗС, на гэты момант 43 чалавекі з Беларусі прайшлі праз памежны пераход «Рафах» на тэрыторыю Егіпта. У найбліжэйшы час чакаецца іх вяртанне на радзіму.
нг